17:28

Витязь
Я нарадзiўся тут-

У краiне пад шэрым небам.

Я нарадзiўся тут-

У краiне бульбы, калгасаў чорнага хлеба.

Я нарадзiўся тут-

У краiне прапiскi i скручаных кранаў.

Я нарадзiўся тут-

У краiне сотняў парушаных храмаў.



Я нарадзiўся тут-

Дзе бiлет у адзiн бок- гэта шанец для тых, хто нязгодны.

Я нарадзiўся тут-

Я тут жыву, i мне тут яшчэ не ўсё роўна.

Я нарадзiўся тут,

Таму гэта – мая краiна.

Я нарадзiўся тут –

На пяць стагодзьдзяў пасьля Францiшка Скарыны.



Я нарадзiўся тут,

Дзе нараджацца было небясьпечна.

Я нарадзiўся тут,

Дзе ўсе да ўсяго прывыкаюць, але мне гэта

Недарэчна.

Я ведаю, што

Пасьлязаўтра на нашых калгасных палетках

Замест пустазельля й палыну

Ўзыйдуць белыя i чырвоныя кветкi.



Радзiльня, дзiцячы садок,

Школа ды iнстытут.

Я нарадзiўся тут,

I я буду жыць тут.

@музыка: Я нарадзіўся тут

@настроение: Грустное

Комментарии
21.05.2005 в 18:51

idziemy przez las, pijani od słów
Клясная песьня!
21.05.2005 в 23:21

Я получил эту роль
Я ведаю, што

Пасьлязаўтра на нашых калгасных палетках

Замест пустазельля й палыну

Ўзыйдуць белыя i чырвоныя кветкi.


Вельмі хочацца ў гэта верыць....
21.05.2005 в 23:45

idziemy przez las, pijani od słów
Няўжо?
23.05.2005 в 00:02

Витязь
Верить и делать - и вдруг тогда...?

Расширенная форма

Редактировать

Подписаться на новые комментарии
Получать уведомления о новых комментариях на E-mail